Матчына ласка, ласкай багата,
Соллю і хлебам. Дзякаваць Богу,
Дзякаваць сонцу, Дзякаваць небу!
Ой, урадзіла жыта на дзіва,
Лён і пшаніца. Вам, мае людзі,
Хочацца нізка мне пакланіцца!
Жніўная песня, смак каравая,
Зорная доля.
Матчына ласка, бацькава булка
З роднага поля.
Скірды саломы, раніцы бомы,
Клёкат бусліны,
Матчына ласка, бацька булка –
Водар Айчыны.
Слаўся, Айчына, слаўся, краіна.
Згодай і мірам, працай руплівай,
Доляй шчаслівай, радасцю шчырай!
Хлеб мой пшанічны, жытні, аўсяны,
Сэрца прычасце: Ты – наша сіла,
Ты – наша свята, Ты – наша шчасце!
Жніўная песня, смак каравая,
Зорная доля.
Матчына ласка, бацькава булка
З роднага поля.
Скірды саломы, раніцы бомы,
Клёкат бусліны,
Матчына ласка, бацька булка –
Водар Айчыны.