Што пра нас вядома мусяць ў свеце,
Што пра беларусаў кажуць суседзі:
Бульба, дранікі, Нарач, лясы наўсцяж.
Ды яшчэ, напэўна, шмат чаго будзе,
Робяць ўсё гэта звычайныя людзі;
Вось каштоўнасць ды гонар сапраўдны наш!
Раніцай ускочыць, ды на працу крочыць,
Гэта ён – сапраўдны беларус!
Гаспадар імклівы, памяркоўны, шчыры,
Гэта ён – сапраўдны беларус!
Ой, спявай, зямля беларуская!
Усіх суседзяў ад душы паважае,
Ды пры гэтым сваю рацыю мае;
Усход і Захад ладна ён запрашае жыць.
Абы ні было вайны тут ніколі,
Абы жыта ўрадзіла ў полі,
Абы мірна ўсім справу сваю рабіць!
З Гродна да Расіі ўсе палі засее,
Гэта ён – сапраўдны беларус!
Працавіты, шпаркі цягне гаспадарку,
Гэта ён – сапраўдны беларус!
Ой, спявай, зямля беларусская!
З Гродна да Расіі ўсе палі засее,
Гэта ён – сапраўдны беларус!
Працавіты, шпаркі цягне гаспадарку,
Гэта ён, гэта ён…
Хто падыме чарку з песняй ды пад шкварку,
Гэта ён – сапраўдны беларус!
Ды адзначыць свята, каб гудзела хата,
Гэта ён – сапраўдны беларус!
Ой, спявай, зямля беларуская!